Цар гары

рэж. Куціла Андрэй, 2017

Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнаю-прыродаю ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечкі. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць.

Аднак мясцовым жыхарам, адміністрацыі ды старшыні калгасу не падабаецца незалежны лад жыцця маладое сямі, іхнае адкрытае ігнараванне агульных правілаў жыцця ў вёсцы ды гадоўлі жывёлы. Шэраг судовых справаў стамляюць Сямёна, ягоны відэаблог напаўняецца сарказмам у дачыненні ранейшых ілюзіяў пра рамантычнае жыццё на прыродзе, малітвы да Бога ўжо не дапамагаюць, і селянін пастанаўляе пайсці на рэзкі крок – галадаванне. У барацьбе з беларускаю судоваю сістэмаю гэта здаецца яму адзіным шанцам хоць неяк быць пачутым. Так ці інакш, галадаванне ператвараецца не столькі ў сацыяльны пратэст, колькі ў выпрабаванне сілы духу, веры ды любові.

Рэж. Андрэй Куціла, 2017 г., Беларусь

Каментары