Тэатр «і»

2018

Самае вялікае шчасце для маці – нараджэнне здаровага дзіцяці. Але жыццё ва ўсіх складаецца па-рознаму. Здавалася б дзіця расце цалкам здаровым, але паводзіць сябе зусім не так, як аднагрупнікі ў дзіцячым садочку.

Уся бяда ў тым, што да гэтага часу дыягназ «аўтызм» нельга ўсталяваць адразу пры нараджэнні дзіцяці. Як правіла гэта адбываецца каля 3-4-х гадоў. Калі каштоўны час упушчаны, а бацькі губляюцца і ўпадаюць у роспач ад безвыходнасці.

Аўтызм – парушэнне псіхічнага развіцця, якое характарызуецца затарможваннем маторыкі ды маўлення і прыводзіць да парушэння сацыяльнага ўзаемадзеяння. Не існуе медычных аналізаў, якія б дыягнаставалі аўтызм. Толькі назіраючы за паводзінамі дзіцяці і яго зносінамі з наваколлем можна паставіць гэты дыягназ. Дзеці, якія пакутуюць на аўтызм, не жадаюць заводзіць сяброў. Перавагу аддаюць адзіноце, а не гульням з аднагодкамі. Часта замест словаў выкарыстоўваюць жэсты і не адказваюць на ўсмешкі.

У сваім рэпартажы я б хацела расказаць, што гэты дыягназ – не прысуд. І, калі бацькі даведаліся, што іх дзіця не здаровае, то не варта кідацца ў крайнасці. Інклюзіўны тэатр можа шмат у чым дапамагчы дзіцяці адаптавацца да соцыуму. Тут яго навучаць мець зносіны і сябраваць з іншымі дзецьмі. Заняткі па сцэнічнай мове таксама будуць карысныя для развіцця.

Каментары