Таццянін дзень

Рэжысёр: Логутава Ганна Год: 2018

Рэпартаж «Таццянін дзень» пазнаёміць вас з дзвюма беларускамі, якія прагнуць кахання. Таццяна Мэр – «свецкая ільвіца», вядомая беларуская спявачка і прыгажуня. А Таццяна Таніт Сакалова вядомая ў вузкіх колах сваймі вандроўкамі па Азіі з коткаю. Гэтак у адным рэпартажы сышліся лёсы вельмі розных дзеўчын, бо абедзве мараць пра годнага жаніха.

Напярэдадні Таццянінага дня рэжысёркі «Белсату» пастанавілі дапамагчы дзеўчынам ажыццявіць мары ды зарганізавалі кастынг мужчынаў. Вам цікава, хто адгукнуўся і як прайшлі спатканні з найлепшымі кандыдатамі на жаніха? Тады глядзіце «Таццянін дзень» – першы ў Беларусі рэпартаж пра каханне з элементамі рэаліці.