Сваё месца, рэпартаж

Рэжысёр: Куціла Андрэй Год: 2014

Што значыць «быць іншым» і як гэтую іншасць успрымае грамадства – на прыкладзе чалавека, што за свае сорак гадоў вырас толькі на 133 сантыметры. Андрэй Матушэўскі, жыхар вёскі Ражанка на Гарадзеншчыне, працуе акампаніятарам у доме культуры ў суседняй вёскі. Мясцовыя ўжо прызвычаіліся да выгляду чалавека дзіцячага росту, дый сам герой рэпартажу не пераймаецца са свайго спецыфічнага выгляду і не лічыць сябе ані горшым, ані лепшым за іншых.

рэж. Андрэй Куціла, 2014 г., Беларусь