Самаходы

рэж. Ірына Волах, 2017

Вы перанесяцеся за некалькі тысяч кіламетраў ад Беларусі ў заходнюю Сібір. Тут у беларускіх вёсках жывуць нашчадкі перасяленцаў, якія ў пачатку ХХ ст. у пошуках лепшае долі выехалі з Магілёўскай, Віцебскай, Гарадзенскай губерняў.

Яны называюць сябе, як і іхныя дзяды з бацькамі, самаходамі, бо прыйшлі ў Сібір на ўласную волю ды сваім ходам. У аповедах, успамінах і размовах герояў паўстаюць лёсы трох пакаленняў перасяленцаў. Яны захавалі тое, што лучыць іх з Беларуссю: беларускае вымаўленне, гутарковыя словы, рэчы, песні, некаторыя абрады і, галоўнае, – памяць пра сваё паходжанне. Вы пабачыце прыгатаванне традыцыйнага напою самаробнага самаходскага піва, хмель для якога прывезлі з Беларусі, прыслухаецеся да бяседнікаў за гасцінным сібірскім сталом і паспрабуеце зразумець, чаму вось ужо больш за сто гадоў беларуская радзіма жыве ў іхных сэрцах, чаму яны называюць сябе беларусамі.

«Самаходы», д/ф, рэж. Ірына Волах, 2017 г., Беларусь

Каментары