Освальд. Менская містэрыя

Рэжысёр: Аслюк Віктар Год: 2016

Забойства амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі ў Даласе, ЗША, у 1963 годзе сталася адной з самых значных драматычных таямніц ХХ стагоддзя. Меркаваны забойца Лі Гарві Освальд сам быў застрэлены праз двое сутак. Пасля смерці ён уваскрэс як адзін з найвялікшых міфаў усіх часоў. Перад фатальным стрэлам у Даласе амерыканец Освальд доўгі час жыў у савецкай Беларусі ў разгар Халоднай вайны. Памяць пра гэта засталася ў сучасным Менску дасюль.