Бежанцы (Bieżeńcy), д/ф

рэж. Юрый Каліна, 2017

Лета 1915 года. Царская армія адступае з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высяляюць сялянскія семі, некаторыя ўцякаюць самыя, гараць цэлыя вёскі. Сотні тысячаў вазоў цягнуцца на ўсход. Яны запаўняюць дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Пануе пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы ды бамбаванне з боку немцаў.

Агромністая тэрыторыя сучаснага Падляшша, абшары вакол Любліну і Хэлму, іншыя заходнія рэгіёны Расейскай імперыі ды ў меншай ступені цэнтральнай Польшчы пусцеюць. Уцекачы перадусім праваслаўныя беларусы, украінцы ды расейцы (прыблізна 70 %), а таксама палякі (12 %), габрэі, літоўцы, латышы ды армяне. Паводле ацэнак гісторыкаў, свае дамы пакінулі прыблізна тры мільёны чалавек. Гэта была самая маштабная прымусовая міграцыя ў ХХ ст. у гэтай частцы Еўропы. Тыя, хто перажыў кашмарнае падарожжа, дайшлі да Дону, Сібіры, Каўказу і Сярэдняй Азіі. Там яны перажылі дзве рэвалюцыі, а таксама крывавую грамадзянскую вайну. Праз 57 гадоў яны вярнуліся ў свае вёскі, ужо ў адроджанай Польшчы…

Фільм створаны пры падтрымцы гораду Беласток і музея сельскай гаспадаркі імя Ксянджа К. Клюка ў Цехановіцу (Muzeum Rolnictwa im. Ks. K.Kluka w Ciechanowcu)

рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2017 г., Польшча

Каментары