Нешта накшталт татуіроўкі

рэж. Швед Максім, 2018

Штогод Захар Тарасевіч наведвае лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў. Часам падарожжа займае больш за 12 гадзін і для 82-гадовага чалавека гэта цяжкае выпрабаванне.

У канцлагеры загінулі яго «пяць душ», і ён быў адзіным дзіцём у сям’і, хто выйшаў адтуль жывым. Захар Захаравіч узначальвае Гарадзенскую суполку былых вязняў нацысцкіх лагераў, з якімі, як ён лічыць, несправядліва абыходзіцца ў Беларусі і пра якіх мала ведаюць за мяжой. Таму візіт у музей Аўшвіц-Біркенаў – гэта не толькі даніна памяці родным, але і магчымасць распавесці сваю гісторыю шматлікім турыстам якія прыязджаюць у музей Аўшвіц-Біркенаў з усяго свету.

У лагерных бараках зноў балюча паўстае мінулае. Былы вязень добра памятае, як васьмігадовым хлопчыкам яго разам з сям’ёй прыгналі ў эшалоне з беларускімі вязнямі. Не можа ён забыць і доктара Мэнгеле, які ставіў над ім і яго сёстрамі медычныя эксперыменты. Не ведаючы замежных моваў, Захар Тарасевіч намагаецца падзяліцца сваймі ўспамінамі нават з наведнікамі з Афрыкі ды Кітаю. Ці змогуць яны ўбачыць за вытатуяванымі на руцэ лічбамі лагернага нумару нешта большае, чым цікавы сюжэт для фота?

Рэж. Максім Швед, Беларусь 2018

Каментары