Наш выбітны ліхадзей

Рэжысёр: Верашчагіна Алена Год: 2017

Сяргей Пясецкі – адзін з найбольш яркіх польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання, публіцыст, афіцэр выведкі, жаўнер Арміі Краёвай. Гэты рэпартаж пра яго, сітуацыі ды звычаі, культуру сучаснікаў героя на тэрыторыі Беларусі.

Пасля грамадзянскай вайны на гэтых тэрыторыях панавалі беднасць, беспрацоўе і бандытызм. Усё пагаршалася ідэалагічным супрацьстаяннем розных групаў насельніцтва. Камуністычныя ўлады з дапамогаю тэрору спрабавалі навесці парадак. Тыя, каму новая ўлада была не даспадобы, былі вымушаныя адказваць адпаведна. Малавядомыя факты, цытаты з дакументаў і ўспамінаў сведак таго часу дазваляюць зразумець усю складанасць ды супярэчлівасць эпохі.

Рэж. Алена Верашчагіна, 2013 г., Беларусь