Наш айцец і нашае Ветрына

Рэжысёр: Наталля Голава Год: 2017

У Ветрыне, што 25 км ад Полацку, жыве незвычайны святар. Айцец Пётр служыць тут гадоў пятнаццаць, аднойчы запаў у няласку біскупу, таму сюды і адправілі.

Праваслаўная царква ў Ветрыне калісьці была ў іншым месцы. Цяпер пад царкву аддалі закінуты будынак былога вясковага клубу, які вернікі перарабілі на свае патрэбы. Вялікай актыўнасці з боку мясцовых не было. Аднак разам са святаром у царкву прыйшлі і ягоныя прыхаджане, а потым пачалі падцягвацца людзі яшчэ і яшчэ… Бо святар – вельмі просты чалавек: усіх прымае, усім даруе, ні кар’ера яго не цікавіць, ні ўласная выгада.

Прыхаджане адзначаюць: «Ён сапраўдны айцец, і ў Ветрыне мы як дома».