На 100 гадоў працы


83-ці гадовы пенсіянер Генрык Траццяк набыў былы фальварак Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова на Ляхаўшчыне і саматугам яго рамантуе.

Спадар Генрык прыблізна 30 гадоў старшыняваў у мясцовым калгасе, управа якога месцілася ў старой панскай сядзібе. Калі ён пайшоў на пенсію, праўленне перанеслі ў іншае месца, а сядзіба больш як за 10 гадоў заняпала. Спадар Траццяк пастанавіў набыць стары будынак і адрамантаваць яго: «Працы тут на сто гадоў хопіць. Вось і мушу жыць, каб усё тут зрабіць…»

«На 100 гадоў працы», рэпартаж, рэж. Кася Растоцкая, 2016, Беларусь