Менск ад золку да змяркання

рэж. Дэмбіньскі Мірослаў, 2011

Група маладых хлопцаў у спартовай форме бяжыць праз места, разглядаючы кожны мур, прыступкі, лавы ў парку і нават помнік як натуральныя перашкоды для хуткага і эфектнага іх пераадолення скачкамі. Паркур па… Менску! Камера наляту фіксуе змену варты перад помнікам Перамогі, падземныя пераходы, мінакоў… А часам, змяняючы тэмп, зазірае ў таксоўку, лекцыйную залу, лабараторыю ці на заняткі ігры на фартэпіяна.У кожным з гэтых месцаў мы сутыкаемся з чарговым героем, пра якога пазней ужо і не ўзгадаеш, але які пакідае ледзьве заўважны след у далейшым бегу аповесці. Гэтыя выразныя, кантрастныя партрэты на хвіліну адсоўваюць заслону адасаблення ад свету, што павісла над Беларуссю.

Каментары