Мастак свайго жыцця, рэпартаж

Рэжысёр: Куціла Андрэй Год: 2015

Любасць да жывапісу ў Віталя Івашкевіча выявілася яшчэ ў дзяцінстве, таму ён не меў ніякіх сумневаў пры выбары прафесіі. «Хвацкія 90–ыя» змянілі ягоны погляд на жыццё. Цяпер мастак жыве з сям’ёй у старым драўляным доме, вакол – паўгектара зямлі, велізарны сад, выкапанае ім возера, не кранутая цывілізацыяй прырода. Віталь мае ўласны бізнес, працуе на ферме, выхоўвае дзяцей і знаходзіць час на творчасць – малюе тое прыгожае наваколле, пра якое ён так марыў, калі быў… за кратамі.