Ліцвін

Рэжысёр: Аршынскі Міхаіл Год: 2016

Наймаладзейшы ўдзельнік падпалу – Яўген Васьковіч, сябра БХД – на судзе заявіў, што ён ліцвін і з левым рухам не мае нічога агульнага. На той момант хлопцу было ўсяго 20 гадоў. У 2011 г. яго за спробу падпаліць будынак КДБ пасадзілі на сем гадоў у калонію строгага рэжыму. Шмат разоў за непадпарадкаванне турэмнай адміністрацыі ён трапляў у адзіночную камеру: сярэдняе праводзячы там 15 – 20 дзён на месяц. Новы 2014 год ён таксама сустракаў у адзіночцы. Увогуле, паводле ацэнак праваабаронцаў, Яўген Васьковіч правёў у адзіночнай камеры 360 дзён.

«Ліцвін», рэпартаж, рэж. Міхаіл Аршынскі, 2016 г., Беларусь