Экспедыцыя «Nalanga»

Рэжысёр: Маркавец Кацярына Год: 2016

Беларусы паехалі ў экспедыцыю ў Афрыку, каб даследаваць праблему непісьменнасці і прыдумаць сенсацыйную адукацыйную праграму, якая навучыць дзяцей чытаць ды пісаць без настаўнікаў і бацькоў.

Паводле звестак UNESCO, 250 мільёнаў дзяцей па ўсім свеце не ведаюць элементарнае навукі. Асабліва гэтая праблема выяўленая ў Афрыцы. «Nalanga» – гэта каманда беларусаў, якія запрапанавалі свой адукацыйны праект. Яны адзіныя, хто адгукнуўся з Беларусі, Расеі, Украіны і краінаў Балтыі.

У Афрыцы ўдзельнікі каманды, два маладзёны, намагаюцца высветліць, чаму адукацыя застаецца недасяжнаю раскошаю для некаторых рэгіёнаў гэтага кантыненту. Інтэрвʼю з мясцовымі настаўнікамі, назіранні за іншаю нацыяй, часам пры дапамозе схаванае камеры – асноўная цікавінка рэпартажу. Хлопцы намагаюцца знайсці адказы на пытанні: як даць адукацыю такім дзецям, ці патрэбная яна ім увогуле?

Экспедыцыя «Nalanga», рэж. Кацярына Маркавец, 2016 г., Беларусь