Дзеці божыя

рэж. Галёта Ганна, 2017

Віктар 22 гады правёў у вязніцы ды ўжо 11 гадоў жыве на дварэ. Фёдар быў добрым адвакатам, але потым ягоная кампанія збанкрутавала, і ён пачаў шукаць паратунак у алкаголі: прадаў кватэру, страціў давер жонкі і дзяцей ды ўжо тры гады як бяздомнік…

Кожны мае сваю ўласную гісторыю, якая прывяла іх да сталоўкі для бесхацінцаў. Валер, які яе адкрыў, разумее: шмат хто з наведнікаў проста любіць скардзіцца на сваё жыццё, але ў рэчаіснасці не жадаюць нічога змяняць.

Рэж. Ганна Галота, 2017 г., Беларусь

Каментары