Беларускія песні: традыцыя адлегласці

Рэжысёр: Лобас Арцём Год: 2017

Стужка пра творчасць трох маладых беларускіх гуртоў – «Vuraj», «Re1ikt» і «Shuma» – ды архаічныя песні ў выкананні бабуль з палескіх вёсак.

Абрадавыя песні перадаваліся з пакалення ў пакаленне, але сёння гэтая традыцыя сыходзіць. Губляюцца зыходныя тэксты ды інтанацыі, а галоўнае – страчваецца абрадавы сэнс. З іншага боку, песні працягваюць жыць у новым фармаце, але не ўсе этнографы ды музыкі прымаюць такі стан рэчаў. Фільм прымірае два светы – стары ды новы. Гэта мастацкі пошук вобразаў беларускае песні. Якія яны, абрадавыя песні ды іх сучасныя аналагі?

Рэж. Арцём Лобач, 2017 г., Беларусь