Андрэй Павук. Троль у лесе

Рэжысёр: Міхаіл Аршынскі Год: 2018

Гісторыя вядомага беларускага блогера з глыбінкі Андрэя Павука. Рэпартаж распавядае, як спачатку абласканы ўладамі малады спецыяліст выпадкова стаў зоркай інтэрнету праз стварэнне роліка, што гратэскана праслаўляе беларускія рэаліі і ініцыятывы кіраўніка краіны, а потым трапіў у няміласць і жыццё рэзка змянілася. Але затое стаў знакамітым нават па-за межамі Беларусі.