Адзіная такая

Рэжысёр: Вольга Дашук Год: 2018

Ангеліна Ўэльская нарадзілася з цэрэбральным паралюшам. Яна амаль не размаўляла і не магла хадзіць. У Беларусі такія людзі звычайна пражываюць жыццё вязнямі ў сваім пакоі – сярод гора і слёзаў. Магчыма, гэта чакала б і Ангеліну, каб не ейная мама.

У нейкі момант Вольга Ўэльская зразумела, што яны не могуць болей так жыць. Яна захацела, каб у Ангеліны была нечуваная для чалавека ў ейным стане прафесія. З гэтага моманту ў мамы і дачкі настаў новы, не менш цяжкі этап – насуперак. Усё стала мяняцца.

Ангеліна зрабілася першаю беларускаю мадэллю з дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Яе запрасілі ўзяць удзел у найпрэстыжнейшым конкурсе «Міс свету на інвалідным вазку». Аднак, аказалася, нават гэта не тое, чаго Ангеліна хоча найбольш.

Рэж. Вольга Дашук, 2018 г., Беларусь