Аблава, д/ф


Адно з найбуйнейшых ваенных сталінскіх злачынстваў у пасляваеннай гісторыі – «Аўгустоўская аблава». У ліпені 1945 г. аддзелы НКВД, служба бяспекі і міліцыя арыштавалі ў лясах на паўночны захад ад Горадні ды вывезлі ў невядомае да сёння месца мінімум 592 асобы, якіх падазравалі ў супрацы з антыкамуністычным падполлем – мужчынаў, жанчын, падлеткаў, часам па некалькі чалавек з адной сям’і. Стужка паказвае драму сем’яў ахвяр «Аўгустоўскай аблавы» ды следчыя дзеянні для высвятлення лёсу зніклых.

Рэжысёр. Бэата Гыжы-Чалпіньска, 2015 г.