Пустазелле, дак. фільм


Падарожжа на ровары барда Андрэя Мельнікава па Усходняй Беларусі. Андрэй – паэт, бард і вандроўнік – вызначаецца сваёй нетыповасцю, як у жыцці, так і ў творчасці. Актыўны ўдзельнік пратэставага руху 1990-х, аўтар песень, культавых у асяроддзі беларускай інтэлігенцыі. Ініцыятар спатканняў беларускіх бардаў на Карпівенскім полі, дзе ў 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва. Андрэй прайшоў пехатою ці з’ездзіў на старым ровары ўздоўж і ўпоперак усю Беларусь. У 1997-м ён правёў 11 месяцаў за каратамі за незаконнае мінанне мяжы з Літвою. Цяпер ён стараста гомельскай царквы Св. Міхаіла, якую перавезлі з Чарнобыльскай зоны. Мельнікаў не давярае аніякім стэрэатыпным уяўленнем і хоча пабачыць усё на свае вочы ды ўсё памацаць уласнымі рукамі. Любы досвед, нават турэмны, ён лічыць карысным, таму ўвесь час вандруе, падарожнічае, сустракаючы на сваім шляху людзей і Бога. Гэтак, ён хоча сам спасцігчы феномен беларускай-расейскай мяжы.