Па кім маўчыць звон, дак. фільм


Невядомыя беларускія жаўнеры, якія змагаліся супраць бальшавікоў.

Насупраць будынку беларускага КДБ месціцца менская крама “Пад гадзіннікам”. Яе так называюць, бо у тым доме ёсць вежа з гадзіннікам, які лічаць найстарэйшым у горадзе яму каля 150 гадоў. Гадзіннік прывезлі з Кёнігсбэргу пасля вайны. Яго бачаць усе, але мала хто ведае, што на вежы яшчэ знаходзіцца звон. Раней ён быў падлучаны да гадзінніка і выбіваў час. Прычым гэта не маленькі гадзіннікавы, але вялікі царкоўны звон з моцным нізкім голасам. Вядома, што звон адлучылі праз некалькі гадоў пасля збудавання дому з гадзіннікам, на пачатку 1950 – х гадоў.

Звон быў адліты у 1929 г. на памяць аб жаўнерах Менскага пяхотнага палка, які падчас польска – бальшавіцкае вайны 1919-1920 гг. знаходзіўся ў складзе I літоўска – беларускай дывізіі. Польскі ўрад падтрымаў фармаванне палка, які вылучаўся асабліваю адвагаю ў баях з бальшавікамі. З ягоным удзелам гарады Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы, Слуцк і Старыя Дарогі былі ачышчаныя ад чырвоных. У 1920 г. Менскі пяхотны разам з Віленскім палком стральцоў адзначыўся у гераічнай бітве ў Крывавым лесе пад Лідаю, дзе яны супольна бараніліся перад 20 – цю палкамі часткі III Арміі Працоўна – сялянскай Чырвонай Арміі.

Заходняя Беларусь засталася ў Польшчы пасля Рыжскае мірнае дамовы, а Менскі полк пераназвалі ў 86 – ы пяхотны і размесцілі ў Маладзечне і ваколіцах, адкуль да тагачаснае мяжы з СССР было усяго 17 км чыгункаю.

27 хв., Беларусь, 2008