Алкаш, дак. фільм


Бальшыня алкаголікаў у першым, другім ці трэцім пакаленні выйшлі з вёскі. Герой фільму Андрэй, як і сотні тысячаў вяскоўцаў, некалі прыехаў у вялікі горад. Меў сям’ю, працу, хацеў стаць журналістам. Аднак лёс падрыхтаваў яму іншае жыццё: Андрэй вярнуўся ў вёску. 20 гадоў назад там было яшчэ каля 1000 жыхароў. Цяпер жа – зусім іншая карціна. Той, хто працягвае тут жыць, нават рэдка выходзіць на вуліцу. Шмат хто памірае ад злоўжывання алкаголем. Андрэй таксама п’е кожны дзень. Грошы здабывае сезоннаю працаю: коле дровы, косіць траву, збірае смецце. Шанцаў на добрую працу ніякіх, нават у калгасе, куды трэба ісці 10 кіламетраў.

Лёс, які спасціг нашага героя, характэрны для пакалення, чыё юнацтва прайшло ў пераходны перыяд. Яны марылі пра лепшую будучыню ў новай Беларусі, але рэчаіснасць ссунула іх на ўзбочыну жыцця. Цяпер за поспехам іншых ім застаецца назіраць па тэлевізара. Герой расказвае сваю гісторыю звычайнага алкаголіка, дзеліцца развагамі, паказвае, як працуе сістэма спойвання людзей.

2009, Польшча