Дзень «Ч. Версія», дак. фільм


Генадзь Карпенка – адна з самых драматычных постацяў беларускага дэмакратычнага руху. Віцэ-старшыня беларускага парламенту, пасля рэферэндуму 1996 г. ён фактычна стаў лідэрам апанентаў улады. І яшчэ адна іпастась Генадзя Карпенкі – чальца Нацыянальнай Акадэміі навук, аўтара звыш пяцідзесяці вынаходніцтваў, мэра гораду Маладзечна.

У 1999 г. Генадзь Карпенка памёр пры нявысветленых абставінах у веку 49 гадоў. Пасля яго трагічнай смерці пачаўся цэлы шэраг знікненняў лідэраў дэмакратычнай апазіцыі.

Аўтары фільму-даследвання прабуюць разабрацца ў тым, што адбылося у ракавы дзень 6 красавіка 1999 г., ідучы па слядох падзеяў, акрэсліўшых палітычны і чалавечы лёс Генадзя Карпенкі пачынаючы 1990 г. Менавіта тады паспяховы навуковец, паспяховы топ-мэнэджэр пайшоў у палітыку.

Асноваю для фільму паслужылі архіўныя запісы і аповеды сяброў Генадзя Карпенкі.

рэж. Леанід Міндлін, 2009 г., Беларусь