Будка, дак. фільм


Пад Менскам, сярод лесу, з’явіўся малады пародзісты сабака. З трыма лапамі. І адна з ацалелых лап знявечаная. Інваліда, відаць, выкінулі гаспадары якога з бліжэйшых элітных лецішчаў, дзе жывуць чыноўнікі ды афіцэры. Непадалёк – дом ветэранаў і аўтобусны прыпынак, адкуль ветэраны ездзяць у сталіцу або на базар. Насельнікі дому пачалі падкормліваць сабаку, хаця да сябе не ўзялі: не дазваляе рэжым. Штодня а сёмай раніцы да сабакі прыходзіць ветэран Пётр Равуцкі, каб накарміць і прылашчыць, а жывёліна прызнае яго за свайго гаспадара.

рэж. Уладзімір Самойлаў, 2009 г., Беларусь