Белы ветразь над Прыпяццю, дак. фільм

Рэжысёр: Колас Уладзімір Год: 2011

Ачышчальнае падарожжа ў Чарнобыльскую зону трох мастакоў у фільме Уладзіміра Коласа.

Тры сябры, вядомыя беларускія мастакі, паплылі па палескай рацэ Прыпяць на ўсход, з Мазыра ў Чарнобыльскую зону. Па дарозе яны мінаюць прыгожыя палескія краявіды, дзяцей, якія купаюцца ў рацэ, і людзей, якія вудзяць рыбу. Аднак чым бліжэй яны падплываюць да Чарнобыльскай АЭС, тым вышэйшы ўзровень радыеактыўнасці. Прайшло 22 гады з ядзернай катастрофы, але нябачная смерць, якую прынёс з сабою Чарнобыль, паўсюль. Белы ветразь Уладзіміра Коласа гэта кантраст унікальнай прыроды і заняпаду, які Беларусь зазнала ў выніку ядзернага Чарнобылю і Чарнобылю духоўнага занядбання нацыянальнай культуры. Адначасова глядач становіцца сведкам ачышчэння, праз якое праходзяць героі ў сваім падарожжы.

рэж. Уладзімір Колас, 2009 г., Беларусь, 56 хв.