Бывай, зброя?.., дак. фільм

Рэжысёр: Шобін Андрэй Год: 2010

рэж. Андрэй Шобін, 2010 г., Беларусь

Беларусі застаецца адзінай еўрапейскаю краінаю, дзе няма альтэрнатыўнай вайсковай службы. Маладым людзям застаецца толькі два выйсці: заплаціць хабар, каб «адмазацца» ад абавязковай службы, ці ісці ў турму. У рэпартажы прасочваецца лёс трох маладых людзей: хрысціяніна-пратэстанта – чалавека з актыўнаю жыццёваю пазіцыяй, мусульманіна і анархіста. Яны маюць розныя матывы, каб дасягнуць сваіх мэтаў – абараніць сваё права на альтэрнатыву. Наконт вайсковай і альтэрнатыўнай службы выказваюць свае меркаванні розныя людзі: ад палітыкаў і праваабаронцаў да простых людзей. Аўтары ставяць пытанне: “Ці з тымі змагаецца дзяржава? Ці маюць гэтыя маладыя людзі шанец зрабіць свой выбар?”