Легенда Грунвальду (Legenda Grunwaldu), дак. фільм

Рэжысёр: Граноўскі Мірослаў Год: 2011

Грунвальд – гэта адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Яна абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсе прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы. Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сённяшняга дня працягваецца спрэчка, хто насамрэч камандаваў аб’яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістр, наколькі вялікімі былі арміі. Фільм паказвае, як цягам стагоддзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў.Расповед будуць весці польскія гісторыкі Гэнрык Самсановіч і Роман Тромба, а таксама гісторыкі з Нямеччыны і Літвы. З беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч.