Свята на нашай вуліцы, дак. фільм

Рэжысёр: Галін Адам Год: 2007

Гэтая лаўка на Сонечнай вуліцы ніколі не пустуе. Тут размаўляюць, п’юць, спяваюць, танчаць, спрачаюцца, б’юцца, выклікаюць “хуткую дапамогу”, спрачаюцца з міліцыяй, выпраўляюць на шпацыр дзяцей, ядуць і зноў п’юць, спяць (часта пад лаўкаю) і яшчэ раз п’юць жыхары рабочага інтэрнату адной менскай фабрыкі.

Вокны кватэры вядомага беларускага кінааператара Таццяны Логінавай выходзяць якраз на тую лаўку. Цягам гадоў яна глядзіць, смяецца, здзіўляецца, хвалюецца, сумуе і зноў смяецца, пазіраючы са свайго акна. Змяняецца надвор’е, поры года, але постаці на лаўцы заўсёды адныя і тыя ж. Гэтым разам у акне кватэры Таццяны Логінавай з’явілася камера…

2007, Беларусь