Сакрат Яновіч: як я стаў беларусам, дак. фільм

Рэжысёр: Садзіньскі Пётр Год: 2013

Матэрыял да фільму здымаўся незадоўга да таго, як пайшоў з жыцця Сакрат Яновіч, вядомы беларускі пісьменнік, майстар лірычных мініяцюраў, напісаных паэтычнаю прозаю; адзін са шматгадовых лідараў беларускае меншасці ў Польшчы. Аснову стужкі склала серыя інтэрв’ю з пісьменнікам, знятая цягам колькіх дзён – у розных умовах і пры розным настроі. Для візуальнай разнастайнасці размовы запісваліся ў гародзе пісьменніка, у ягонай майстэрні, а таксама на кухні – гэтым сэрцы дому інтэлектуала. Адная з галоўных тэмаў – пошукі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.

Польшча, 2013