Права на смерць, рэпартаж

Рэжысёр: Бортнік Кацярына Год: 2009

Гісторыя барацьбы беларускіх абаронцаў правоў жывёлінаў супраць катавання бадзяжных сабакаў. У фільме паказаная адвага актывістаў і жорсткасць тых, хто забівае бяздомных жывёлінаў у нашай краіне. Ін’екцыя T-61 для прыспання ёсць толькі ў Менску, а па-за сталіцаю жывёлінаў знішчаюць жорсткімі метадамі, забіваючы і камянямі, і металічнымі стрыжнямі, і гайкавымі ключамі, часта ў суправаджэнні міліцыі ды ў прысутнасці дзяцей. У вачах выпадковых сведкаў ліквідацыі жывыя істоты пераўтвараюцца ў смецце, ад якога трэба бязлітасна пазбавіцца.

Беларускія актывісты хочуць стварыць першы прытулак для бяздомных жывёлінаў. Але ўлады не цікавяцца гэтаю праблемаю. У беларускім заканадаўстве няма гэткай фармулёўкі – прытулак для жывёлінаў. Паводле закону іх трэба лавіць і забіваць. Гэтак у ХХІ ст. у цэнтры Еўропы льецца кроў невінаватых жывёлінаў.

Рэпартаж удзельнічаў у конкурсе фестывалю «EKOFILM» (Міжнародны кінафестываль, прысвечаны пытанням навакольнага асяроддзя, прыроднай і культурнай спадчыны) у кастрычніку 2010 г. у Празе, Чэхіі.

Рэж. Кацярына Севасцянава, 2009 г., Беларусь