Найвышэйшая мера, дак. фільм

Рэжысёр: Ісакаў Сяргей Год: 2012

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ практыкуецца смяротнае пакаранне. Наяўнасць такое кары прытупляе чуйнасць грамадства. У любой краіне – незалежна ад прававой сістэмы і эпохі – заўсёды існуе нейкая імавернасць судовай памылкі, бо расследаванне не можа выключыць розных суб’ектыўных фактараў: прыкладам, паліцэйскіх дручкоў, асаблівага стаўлення прававых органаў да патэнцыйных злачынцаў, карпаратыўных інтарэсаў прававой сістэмы, агульнай ацэнкі грамадствам максімальнага выроку. Гэта заганнае кола, з якога можна выйсці толькі шляхам скасавання смяротнае кары.

2012, Беларусь