Алег Бябенін: Я застануся, дак. фільм

Рэжысёр: Колчына Вікторыя Год: 2011

Трагічная смерць Алега Бябеніна, вядомага журналіста, заснавальніка сайту charter97.org 3 верасня 2010 г. сталася вынікам ягонае працоўнае дзейнасці, з аднаго боку, і палітычнага запалохвання сродкаў масавай інфармацыі – з іншага. Так лічаць тыя, хто яго ведаў. Улада ж паспяшалася заявіць, што смерць Алега – самагубства. Ён не пакінуў запіскі ды акалічнасці смерці выклікаюць шмат пытанняў.

Фільм таксама распавядае пра тых, хто, ігнаруючы пагрозы свайму жыццю, не перастае выконваць свайго абавязку, нават ведаючы, што здарылася з Алегам Бябеніным. Незалежныя журналісты ў любы момант могуць быць арыштаваныя, збітыя ці вывезеныя ў лес на «нефармальную размову». Шмат хто з герояў фільму добра ведаў Алега, і шмат каму з іх можа пагражаць такая ж доля.

Дакументальны фільм «Алег Бябенін: Я застануся» зняла ў 2010 г. Вікторыя Кольчына.