Каханыя сёстры (Die geliebten Schwestern), м/ф

Каралінэ і Шарлётэ фон Ленґефэльд, дзве сястры са збяднелага арыстакратычнага роду, у юнацтве далі адна адной зарок, што будуць дзяліць міжсобку ўсё, нават каханне. Калі Шарлётэ знаёміцца з маладым паэтам і драматургам Фрыдрыхам Шылерам, верная абяцанню, яна адразу знаёміць яго з сястрою, ужо замужняю і нешчаслівую ў шлюбе з разліку. Яны хочуць жыць утраіх, але калі даходзіць да ўвасаблення ідэі ў рэчаіснасць, крохкі любоўны трохкутнік пачынае развальвацца. У ролях: Ганна Гэрцшпрунґ (Hannah Herzsprung), Флёр’ян Штэтэр (Florian Stetter), Гэнрыетэ Канфурыюс (Henriette Confurius), Кляўдыя Мэснэр (Claudia Messner), Рональд Цэрфэльд (Ronald Zehrfeld) і інш. рэж. Домінік Ґраф (Dominik Graf), 2014 г. , Нямеччына

Глядзі больш