Прагназаванне злачынства (Pre-crime), д/ф

Тэрмін "pre - crime" - даслоўна "перадзлачын" або "перадухіленне злачыннасці" - прыдумаў пісьменнік - фантаст Філіп Дзік, а папулярызаваў Стывэн Спілбэрґ. Цяпер тэрмін усё часцей выкарыстоўваюць у навуковай літаратуры для апісання пенітэнцыярнае сістэмы, барацьбы з яшчэ не здзейсненымі злачынствамі. Стужка пра сучасныя сістэмы папярэджання злачыннасці, якія ўжо дзеяць у заходніх краінах, і алгарытмы. Наколькі яны дапамагаюць у рэальнай працы паліцыі? Другі бок медаля паказваюць юрысты, грамадскія актывісты і асобы, якія нечакана для сябе апынуліся ў спісах асобаў, якіх падазраюць у здзяйсненні злачынстваў у будучыні. Фільм - сацыялагічны нарыс, які даследуе размыванне межаў паміж бяспекай і прыватнасцю, тэхналогіяй і правамі чалавека, статыстыкай і рэальным жыццём. рэж. Моніка Гільшэр (Monika Hielscher), Матыяс Гээдэр (Matthias Heeder), 2017 г. , Нямеччына

Глядзі больш