Пустая казна Пуціна: крызіс і карупцыя пагражаюць Крамлю (Putins leere Kassen – Krise und Korruption bedrohen den Kreml), д/ф

Карупцыя, якая гадамі пануе ў Расеі, існуе пры ціхай згодзе ўладаў і кіраўніка краіны. У медыях Уладзімір Пуцін прэзентуе сябе дбайным бацькам нацыі. У сваю чаргу становішча звычайных расейцаў - трагічнае. Вёскі выміраюць без медычнай апекі, фермеры губляюць землі праз хцівых алігархаў, а прэм’ер - міністр Дзмітрый Мядзведзеў раіць пенсіянерам зацягнуць паясы, бо ў бюджэце няма грошай. Стужка паказвае сітуацыю ў Расеі, але можна правесці шмат паралеляў і з сённяшняю Беларуссю. рэж. Уда Лілішкіс (Udo Lielischkies), 2016 г. , Нямеччына

Глядзі больш