Ваенныя дзяўчаты (Wojenne dziewczyny), серыял

Гераіні серыялу, тры маладыя польскія дзяўчыны, маюць вельмі мала агульнага. Эва віртуозна валодае адмычкамі і, нягледзячы на малады ўзрост, ужо набыла вядомасць у варшаўскім крымінальным свеце. Дачка заможных габрэйскіх бацькоў Марыся грае на альце і выступае на міжнародных конкурсах. Ірэна з сям’і польскіх інтэлігентаў рыхтуецца вывучаць хімію ва ўніверсітэце. Наўрад ці яны калісьці сустрэліся б, калі б не вайна. рэж. Міхал Рагальскі (Michał Rogalski), 2017 г. , Польшча У ролях: Марта Мазурэк (Marta Mazurek), Ванэса Александэр (Vanessa Aleksander), Александра Пісуля (Aleksandra Pisula), Міхал Чэрнэцкі (Michał Czernecki), Данута Стэнка (Danuta Stenka) і інш.

Глядзі больш