Кожны з нас (ток-шоу): Пятро Машэраў – герой ці міф?

Толькі адзін беларускі палітык можа цягацца з Лукашэнкам у плане вядомасці. Гэта Пятро Машэраў, які кіраваў савецкаю Беларуссю 15 гадоў. Палітык быў настолькі папулярны, што і сёння яго памятаюць, бадай, усе жыхары постсавецкае прасторы, каму за 50. Напярэдадні раптоўнае гібелі Машэраў паведаміў блізкім, што ад’язджае на павышэнне ў Маскву. Ці не такі папулярны лідар мог узначаліць СССР пасля Брэжнева і Андропава? Ці здарылася б тады перабудова, ці разваліўся б Саюз? Але мы на гэтыя пытанні не адкажам, бо ў 1980 г. палітык гіне ў аўтакатастрофе. Упершыню ў гісторыі тэлебачання пра гэта ўзгадваюць асноўныя ўдзельнікі аварыі. Пры Машэраву ў Беларусі адбывалася меліярацыя Палесся, што моцна нашкодзіла клімату ўсёй Усходняй Еўропы. А таксама пры ягоным удзеле быў знесены гістарычны цэнтр Менску. Ці вінаваты Машэраў у гэтых памылках? Што добрага зрабіў палітык для Беларусі, і за што яго так любяць? У межах ток - шоу "Кожны з нас" гучаць галасы калегаў Пятра Машэрава, ягоных сучаснікаў і сваякоў.

Глядзі больш