Belsat Music LIVE

Новае выданне праграмы Belsat Music Live будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок - паэта ад першых тэкстаў для Бонды і Новага Неба да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі падзеляцца сваімі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.

Глядзі больш