Віёлет (Violette), драма

Стужка аднаўляе ўжо забытае імя французскае пісьменніцы сярэдзіны ХХ ст. Віёлет Ледзюк. Народжаная па - за шлюбам, яна сустракае пасля вайны знаную пісьменніцу, ідэолага сучаснага фемінізму Сімон дэ Бавуар. Паміж жанчынамі ўзнікаюць стасункі, якія будуць доўжыцца ўсё іхнае жыццё. Дачыненні, заснаваныя на імкненні Віёлет да свабоды і на перакананасці Сімон у датычнасці да лёсу выбітнае пісьменніцы. Пад уплывам Сімон дэ Бавуар Віёлет Ледзюк піша аўтабіяграфічны раман "Байстручка", які робіцца культавым. рэж. Мартэн Право (Martin Provost), 2013 г. , Францыя - Бельгія У галоўных ролях: Эманюэль Дэво (Emmanuelle Devos), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain).

Глядзі больш