Невядомая Беларусь: Праклятыя і забытыя, д/ф: ч. 2

Фільм прысвячаецца беларусам, якія падчас Другой сусветнай вайны паміж супрацаю з савецкаю ўладай і нацыстамі выбралі, на іхную думку, меншае зло - Трэці Райх. Яны дзеялі ў Беларускай незалежніцкай партыі ды спадзяваліся, што немцы дадуць шанец на ўтварэнне беларускай дзяржавы. У 1944 годзе яны сталі курсантамі сакрэтнай дыверсійнай школы ў прускім Дальвіцы. Іхнаю мэтаю было вяртанне ў Беларусь і арганізацыя ўзброенага падполля на выпадак вайны паміж заходнімі саюзнікамі ды СССР. Апошні з беларускіх камандасаў, паводле афіцыйнай версіі, загінуў у 1955 годзе. І ў Савецкім Саюзе, і ў сённяшняй Беларусі іх праклялі ды забылі. Стужка багатая на ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў, унікальныя, ніколі раней не дэманстраваныя дакументы з літоўскіх і польскіх архіваў. рэж. Антон Цялежнікаў, 2013 г. , Беларусь

Глядзі больш