Прыват: Узяць сябе ў рукі, або Неабмежаваныя магчымасці

Не могуць не ўзрушаць людзі, якіх лёс ламаў, у тым ліку фізічна, але яны не здаліся. Надоечы беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе "Міс свету на вазку". А ў новым "Прываце" з Валярынаю Куставай шматразовая прызёрка Паралімпійскіх гульняў у лыжных гонках і акадэмічным веславанні, маладая маці Людміла Ваўчок распавядае, як перажыць трагедыю траўмы ды застацца жыццялюбам. Неймаверна матывавальнае выданне. І эксклюзіў: Людміла распавядае, ці мае цяпер каханага ды ці збіраецца замуж. Таксама гераіня выдання - Алена Васілевіч, "беларускі Нік Вуйчыч".

Глядзі больш