Абліччы свабоды, д/ф

рэж. Эдыта Максымовіч (Edyta Maksymowicz), Валенты Вайніла (Walenty Wojniłło), 2014 г. , Літва У Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваецца вялізны збор матэрыялаў пра падзеі, звязаныя з паўстаннем 1863 - 1864 гадоў: здымкі ўдзельнікаў паўстання, лісты, пракламацыі. Сярод іншага, напрыклад, асобнікі першай беларускай газеты "Мужыцкая праўда", якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. Захоўваюцца таксама і матэрыялы следства супраць самога Каліноўскага, паводле якіх можна прасачыць ягонае жыццё, змаганне за свабоду народу, а таксама спасцігнуць, чаму пасля пакарання на Лукішскім пляцы ў Вільні ён стаў беларускім нацыянальным героем.

Глядзі больш