Востраў уладароў (Wyspa władców), д/ф

Остраў - Ледніцкі - важнае месца ў сярэднявечнай гісторыі Польшчы. У час росквіту першай пісьмова згаданай дзяржавы палянаў там месцілася рэзідэнцыя князя Мешкі І, а пазней - караля Баляслава Храбрага. Стужка прэзентуе вынікі шматгадовых даследаванняў археолагаў і навукоўцаў ды набліжае час, калі першыя польскія ўладары будавалі моцную дзяржаву. Дзякуючы інсцэнізацыі ды кампютарнай графіцы мы можам зазірнуць у свет не толькі легендарных пачынальнікаў польскае дзяржаўнасці, але і звычайных рамеснікаў ды гандляроў, успамін пра якіх загінуў у бурлівых дзеях гісторыі. рэж. Здзіслаў Цозац (Zdzisław Cozac), 2012 г. , Польшча

Глядзі больш