Надзея (Nadzieja), м/ф

рэж. Станіслаў Муха (Stanisław Mucha), 2008 г. , Польшча У ролях: Рафал Фудалей (Rafał Fudalej), Каміля Баар (Kamilla Baar), Войцех Пшоняк (Wojciech Pszoniak), Збіґнеў Запасевіч (Zbigniew Zapasiewicz), Збіґнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski). Фільм "Надзея" - гісторыя нетыповага шантажу. Дваццацігадовы Францішэк становіцца сведкам выкрадання каштоўнага абраза з алтара аднаго з варшаўскіх касцёлаў. Усё, што адбываецца, ён запісвае на аматарскую відэакамеру. Злодзеем аказваецца Бэнэдыкт Вэбэр, уплывовая асоба - палітык, знаўца мастацтва і ўладальнік мастацкай галерэі. Францішэк не выдае Вэбэра паліцыі, але ўзамен за маўчанне хоча, каб той вярнуў украдзены абраз. На жаль, твор мастацтва ўжо знайшоў новага гаспадара, і неўзабаве яго маюць вывезці за мяжу...

Глядзі больш