Людскія справы: Пакаранне вар’ятняй: сапраўдныя гісторыі ахвяраў карнае псіхіятрыі

Героі новага выдання аўтарскае праграмы Алеся Залеўскага - вар’яты. Прынамсі, так запісана ў іхных картках захворванняў. Сапраўды, ярыя крытыкі ўлады нашае краіны - група рызыкі. За меркаванні, што адрозніваюцца ад "афіцыйных", яшчэ з савецкіх часоў можна на раз - два атрымаць "воўчую паперу" ды таўро на ўсё астатняе жыццё. Адзін з гасцей студыі - публіцыст ды гісторык Анатоль Сідарэвіч, ахвяра карнай псіхіятрыі яшчэ савецкае ўлады. Правёў каля чатырох месяцаў у аддзяленні псіхіятрыі за адкрытае выказванне сваіх поглядаў адносна акупацыі Чэхаславаччыны войскамі СССР. Іншы герой, Станіслаў, выйшаў з вар’ятні толькі праз дапамогу сына, які зрабіў кар’еру ва ўнутраных органах. І цяпер Станіслаў хавае твар ад тэлежурналістаў. Каб не адпомсцілі тыя, хто ўпёк у лякарню.

Глядзі больш