Беларускі свет

Флэш падзеяў, падрыхтаваны на аснове матэрыялаў з праграмы Беларускі тыдзень Беластоцкага аддзелу Польскага тэлебачання: - Падляшша наведала Камісія ў справах нацыянальных і этнічных меншасцяў. У Беластоку і Гайнаўцы прадстаўнікі польскага сейму сустрэліся з дзеячамі беларускае меншасці ды мясцовымі ўладамі. Мэта сустрэчы пазнаёміць польскі ўрад з праблемамі ды патрэбамі беларусаў Падляшша. - У Беластоку адбыўся кніжны кірмаш. У ім узялі ўдзел чатыры выдавецтвы з Беларусі. Зладзілі ў межах кірмашу і аўтарскую сустрэчу з беларускаю паэткаю з Беласточчыны Міраю Лукшаю: яна прэзентавала сваю кнігу Радаслоў. Міра Лукша сёлета была ўзнагароджаная літаратурнаю прэміяй Прэзідэнта Беластоку імя Веслава Казанэцкага. - Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі тапонім. 2. Па рознаму пачынаўся іхны творчы шлях, але апынуліся ўрэcьце ў адным хоры. Абодва героі нашага рэпартажу родам з Беларусі, аднак свае таленты рэалізуюць па - за межамі краіны. Кірыл Лепай і Алег Кабзар працуюць у хоры Падляскай оперы і філармоніі ды займаюцца іншымі відамі мастацкай і музычнай дзейнасці. Кажуць, што ў Беластоку яны знайшлі сваё месца. 3. Размова ў студыё пра творчых беларусаў з Падляскай оперы і філармоніі з прадстаўніцаю ўстановы - Ілонай Карпюк. 4. У невялікім мястэчку Мешкаў за шэсцьдзясят кіламетраў ад Познані жыве мастак Уладзь Блюднік. Працы нараджэнца Гарадзеншчыны запатрабаваныя і ў Еўропе, і за акіянам. Пакуль ён больш вядомы ў Польшчы і на захадзе Еўропы, чымся на радзіме. Чаму мастак пастанавіў жыць і ствараць па-за межамі Беларусі?

Глядзі больш