Абарваныя жыцці: Нэталі Ўуд (Too Young to Die: Natalie Wood), д/ф

рэж. Анэтэ Баўмайстэр (Annette Baumeister), 2014 г. , Нямеччына Легенда Галівуду Нэталі Ўуд пачала здымацца яшчэ ў маленстве. Аднак не кожнаму юнаму таленту ўдаецца застацца ў індустрыі кіно. Нэталі літаральна на здымачнай пляцоўцы вырасла ў сапраўдную кіназорку: яна тройчы намінавалася на "Оскар". Фільмы з ейным удзелам былі і застаюцца папулярнымі: "Бунтаўнік без прычыны", "Вялікія гонкі", "Ўэстсайдская гісторыя" ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографу. Аднак за вонкавым бляскам і бездакорным вобразам кінадзіва старанна хавала свае асабістыя перажыванні. Пра Нэталі Ўуд апавядаюць сястра Лана, ейны біёграф, вядомая амерыканская пісьменніца Сьюзан Фінстад, сябар дзяцінства Эд, калегі. Загінула акторка ў 1981 г. пры нявысветленых акалічнасцях, нібы здзейсніўшы даўняе змрочнае прадказанне...

Глядзі больш