Даты праўды: 18.03.1921. Рыжская мірная дамова

Дзень 18 сакавіка 1921 г. - адзін з самых драматычных у гісторыі Беларусі ХХ ст. Без згоды і нават без удзелу ў перамовах прадстаўнікоў Беларусі - ні БНР, ні БССР - суседнія дзяржавы ў Рызе падзялілі краіну. Дамова спыніла крывавую польска - савецкую вайну коштам нацыянальнага права беларусаў на самавызначэнне. Як адбывалася адная з найвялікшых геапалітычных гульняў у Еўропе першай паловы ХХ ст. , якія яна мела наступствы для Беларусі? Высновы падмацоўваюцца шматлікімі архіўнымі дакументамі. Здымкі рабіліся на месцы гістарычнай падзеі ў зале ўрачыстасцяў Дому Чорнагаловых у Рызе, а таксама ў Беларусі. Эксперт - доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.

Глядзі больш