Алергія – глабальны выклік (Allégrie planétaire: à qui la faute?), д/ф

За апошнія тры дзесяцігоддзі ва ўмовах змены харчовых звычак, забруджання навакольнага асяроддзя і трансмежнага распаўсюду раслінных відаў на Зямлі рэзка павялічылася колькасць алергічных хваробаў. Алергія, механізмы якой па - ранейшаму дакладна не вядомыя, зрабілася адною з галоўных праблемаў маладых пакаленняў і глабальным выклікам сучаснай медыцыне. Што такое алергія, як яна ўзнікае, ці можна перадухіліць яе з’яўленне? У гэтага феномену мноства чыннікаў ды разнастайныя праявы, але яго сутнасць адная і тая ж усюды: у Амерыцы, Азіі ды Еўропе алергія пачынае буяць там, дзе змяняецца лад жыцця ды ўрбанізуецца жытло чалавека. Якія алергічныя вынікі гэтых узрушэнняў для нашага здароўя? Вы даведаецеся пра "гіпотэзу гігіены", якую правяраюць даследнікі ў сучасных навуковых лабараторыях розных краінаў. рэж. Вэранік Бэртано (Vronique Berthonneau), 2014 г. , Францыя

Глядзі больш